+375 17 200-59-09
info@adu.by

Кітай мае намер значна палепшыць сваю сіс­тэму анлайн-адукацыі ў пачатковых і сярэдніх школах да 2025 года. Такі тэзіс утрымліваецца ў сумесным дакуменце Міністэрства адукацыі і чатырох іншых урадавых ведамстваў, паведамляе «Сіньхуа».

Плануецца, што да 2025 года ў Кітаі будзе створана ўзаема­звязаная сістэма платформаў анлайн-адукацыі і комплексная база рэсурсаў у сферы анлайн-курсаў, якія будуць ахопліваць усе прадметы і ўсе версіі падручнікаў.

Акрамя таго, будзе рэалізаваны шэраг палітычных мер для падтрымкі і развіцця анлайн-адукацыі, гаворыцца ў дакуменце.

Была падкрэслена і неабходнасць стварэння платформаў у сферы анлайн-адукацыі ад нацыя­нальнага да школьнага ўзроўняў, каб забяспечыць даступнасць рэсурсаў анлайн-адукацыі для ўсіх навучэнцаў.

 

Існік: https://nastgaz.by/kitaj-kraina-znachna-palepshyts-sistemu-anlajn-adukatsyi-da-2025-goda/