.

МЕНЮ

.

Дапаможнік «Беларуская мова для кітайскіх студэнтаў. Пачатковы ўзровень»

«Беларуская мова для кітайскіх студэнтаў. Пачатковы ўзровень» (аўтар – Л.І. Сямешка) – дапаможнік, падрыхтаваны на кафедры кітайскай мовы Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ён змяшчае багаты тэарэтычны і практычны матэрыял па асноўным курсе беларускай мовы з перакладам на кітайскую мову.

Кніга складаецца з трох частак – уводнага фанетычнага курса, асноў беларускай граматыкі і асноўнага курса.

Уводны фанетычны курс знаёміць навучэнцаў з гукамі і рытміка-інтанацыйнымі мадэлямі, элементарнай лексікай і базавымі фразамі, правіламі чытання і напісання гукаў, складоў, словазлучэнняў. Паступова ўводзіцца граматычная інфармацыя. Асобнай часткай пададзены кароткія асновы беларускай граматыкі ў перакладзе на кітайскую мову, што надзвычай карысна менавіта на пачатковым этапе навучання.

Асноўны курс складаецца з васямнаццаці вызначаных стандартам тэм. Паэтапна ад урока да ўрока назапашваецца лексіка і граматыка навучэнцаў, праз разнастайныя практыкаванні развіваюцца маўленчыя ўменні, на практыцы замацоўваюцца этыкетна-культурныя формулы. Фактычная мадэль рэальных зносін перанесена ў вучэбнае поле, што стварае неабходную перадумову для развіцця рэцэптыўных (аўдыявання і чытання) і прадуктыўных (гаварэння і пісьма) відаў маўленчай дзейнасці і фарміравання лінгвістычнай кампетэнцыі навучэнцаў у адзінстве фанетычнага, лексічнага і граматычнага аспектаў.

Дапаможнік прызначаны для кітайскіх студэнтаў, якія вывучаюць беларускую мову як замежную, а таксама для ўсіх зацікаўленых.

вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

Кантакты

e-mail: portal@adu.by 

Графік працы:
панядзелак-пятніца: 08:30–17:00,
абед: 13:00–13:30

Выкарыстанне матэрыялаў партала