.

МЕНЮ

.

Хрэстаматыя «奥莉加•沙哈卜. 白俄罗斯概况. 广州:世界图书出版社,2020 = Краіназнаўства Беларусі»

奥莉加•沙哈卜. 白俄罗斯概况. 广州:世界图书出版社,2020 = Краіназнаўства Беларусі.  Аўтар-складальнік Вольга Шахаб, Гуанчжоў: Выдавецтва “World Book”, 2020). Для фарміравання аб’ектыўнага ўяўлення аб Беларусі як дзяржаве і надзейнасці эканамічных і навукова-культурных стасункаў з ёй студэнты павінны атрымаць першаснае ўражанне пра краіну, зразумець яе дзяржаўны лад, ведаць асноўныя напрамкі развіцця і перспектывы супрацоўніцтва.

Краіназнаўства як дысцыпліна сінтэзуе, сістэматызуе і абагульняе разнастайныя веды пра ўсе сферы жыццядзейнасці краіны і яе месца ў свеце, таму хрэстаматыя прысвечана цэласнаму вывучэнню Рэспублікі Беларусь. На аснове першакрыніц з афіцыйных дзяржаўных рэсурсаў сістэматызуюцца і абагульняюцца разнастайныя звесткі пра гісторыю, геаграфію, склад насельніцтва, дзяржаўны лад, эканоміку, культуру, сацыяльную арганізацыю краіны, практыку беларуска-кітайскіх узаемаадносін. Па кожнай з пятнаццаці тэм прапануюцца тэксты для вывучэння, якія суправаджаюцца адпаведнай лексікай, перакладзенай на кітайскую мову. Матэрыял пададзены тэматычнымі блокамі з адпаведнымі пытаннямі для самакантролю і самастойнай пошукавай працы.

Хрэстаматыя прызначана для студэнтаў універсітэтаў Кітая, а таксама для шырокага кола зацікаўленых.

вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

Кантакты

e-mail: portal@adu.by 

Графік працы:
панядзелак-пятніца: 08:30–17:00,
абед: 13:00–13:30

Выкарыстанне матэрыялаў партала