.

МЕНЮ

.

Гістарычная даведка

Геаграфія Беларусі
Гісторыя Беларусі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Афіцыйная назва дзяржавы - Рэспубліка Беларусь.

АБ РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ
Рэспубліка Беларусь – унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава.
Дзейнічае Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года і 17 кастрычніка 2004 года.
Рэспубліка Беларусь размешчана ў цэнтры Еўропы. Мяжуе на паўночным захадзе з Літвой, на поўначы-з Латвіяй і Расіяй, на паўночным усходзе і ўсходзе-з Расіяй, на поўдні - з Украінай, на захадзе - з Польшчай. Працягласць тэрыторыі Рэспублікі з поўначы на поўдзень - 560 км, з захаду на ўсход - 650 кіламетраў. Агульная працягласць дзяржаўнай мяжы складае 3617 кіламетраў, у тым ліку з Еўрасаюзам - 1250 кіламетраў. Плошча - 207,6 тыс.квадратных кіламетраў. Па плошчы Беларусь перасягае такія еўрапейскія краіны, як Грэцыя, Партугалія, Аўстрыя, Нідэрланды, Бельгія, Чэхія.
У Рэспубліцы Беларусь шэсць абласцей Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская, якія падзяляюцца на 118 раёнаў. Колькасць насельніцтва Рэспублікі Беларусь на пачатак 2018 года склала 9 491,8 тыс. чалавек, 78,1% яго засяроджана ў гарадах.
У сталіцы Беларусі – горадзе Мінску – пражываюць 1 982,4 тыс. чалавек-пятая частка насельніцтва краіны. Нацыянальны склад - беларусы (больш за 80%), рускія, палякі, украінцы, яўрэі, літоўцы і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў.
Дзяржаўнымі мовамі з'яўляюцца беларуская і руская.
Нацыянальная валюта - Беларускі рубель (BYN).
Клімат Беларусі ўмерана кантынентальны. Асноўныя яго характарыстыкі абумоўлены размяшчэннем краіны ў сярэдніх шыротах, адсутнасцю гор, адноснай блізкасцю да Атлантычнага акіяна. Самы цёплы месяц-ліпень, самы халодны - студзень.
Тэлефоны экстраных службаў:
101 – Служба МНС
102 – Міліцыя
103 – Хуткая медыцынская дапамога

 Крыніца: http://gsu.by

вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

Кантакты

e-mail: portal@adu.by 

Графік працы:
панядзелак-пятніца: 08:30–17:00,
абед: 13:00–13:30

Выкарыстанне матэрыялаў партала