+375 17 200-59-09
info@adu.by

Падведзены вынікі Міжнароднага конкурсу праектаў «Беларусь і Кітай: Мост у будучыню», які з чэрвеня па кастрычнік 2019 года ладзіўся навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства праводзілася ў межах Года адукацыі Беларусі ў Кітаі і было накіравана на асобаснае і інтэлектуальнае развіццё маладых людзей праз выкарыстанне магчымасцей сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у міжнародным конкурсе праектаў «Беларусь і Кітай: Мост у будучыню», які стартуе 17 чэрвеня 2019 года. Мерапрыемства накіравана на асобаснае і інтэлектуальнае развіццё маладых людзей праз выкарыстанне магчымасцяў сучасных інфармацыйных тэхналогій.
Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы Беларусі і Кітая ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў.