Як зарадзіць мабільнік з дапамогай... кіпеню?

Кітайскія даследчыкі космасу распрацавалі незвычайны гаджэт.

Даследчыкі з Кітайскага даследчага інстытута ракетнай тэхнікі, аднаго з галоўных вытворцаў ракет у краіне, распрацавалі тып ізаляванай бутэлькі, абсталяванай тэрмаэлектрычным чыпам, які можа ператвараць цяпло вады ў электрычнасць для зарадкі мабільнага тэлефона, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».