.

МЕНЮ

.

Таленавітых інаватараў збярэ кітайска-беларускі конкурс

Асноўная мэта — падтрымка таленавітых маладых інаватараў і актывізацыя маладзёжнага супрацоўніцтва ў адукацыі, навуцы і тэхніцы. У мерапрыемстве прымуць удзел студэнты, магістранты, аспіранты і маладыя вучоныя, якія прэзентуюць свае праекты. Сярод намінацый — інфармацыйныя тэхналогіі, Big Data, робататэхніка, штучны інтэлект; матэрыялы і хімічныя прадукты, машынабудаванне і металургія; экалогія, рацыянальнае прыродакарыстанне, перапрацоўка адходаў, энергазберажэнне, сельская гаспадарка; медыцына, санітарыя, медыцынская тэхніка; адукацыйныя тэхналогіі, інавацыі ў эканоміцы, культуры і мастацтве. Пераможцы будуць узнагароджаны прызамі Пасольства КНР у Беларусі.

Арганізуюць конкурс Пасольства КНР у Беларусі, ДКНТ, Міністэрства адукацыі Беларусі, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Інстытут Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ і тэхнапарк БНТУ «Палітэхнік».

Крыніца: афіцыйны сайт «Настаўніцкая газета» 

вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

Кантакты

e-mail: portal@adu.by 

Графік працы:
панядзелак-пятніца: 08:30–17:00,
абед: 13:00–13:30

Выкарыстанне матэрыялаў партала