.

МЕНЮ

.

Міжнародная канферэнцыя «Беларуская мова як замежная ў міжкультурнай адукацыйнай прасторы»

Агульны клопат пра вывучэнне і распаўсюджанне беларускай мовы ў свеце аб’яднаў беларускіх і кітайскіх вучоных і метадыстаў з Мінска, Віцебска, Ліды і Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў (КНР), Хэнаньскага ўніверсітэта навукі і тэхнікі (КНР), Сіянскага ўніверсітэта замежных моў (КНР).

З цёплымі прывітальнымі словамі звярнуліся да ўдзельнікаў канферэнцыі першы прарэктар Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў Лі Інін і намеснік дырэктара па навукова-даследчай рабоце Нацыянальнага інстытута адукацыі В. У. Зелянко.

Канферэнцыя сталася вельмі прадстаўнічай. У палеміцы ўзялі ўдзел 6 дактароў (PhD), 13 кандыдатаў навук, аспіранты, магістранты з Беларусі і Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Падчас зацікаўленай гутаркі арганізатар канферэнцыі Г. М. Валочка, доктар педагагічных навук, прафесар, пазнаёміла навукоўцаў з новымі дапаможнікамі па вывучэнні беларускай мовы як замежнай, а таксама са свежымі публікацыямі часопісаў «Беларуская мова як замежная», «Веснік адукацыі», «Педагогическая наука и образование», прысвечанымі стану беларускай мовы і методыкі яе выкладання за мяжой.

НІА

вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

Кантакты

e-mail: portal@adu.by 

Графік працы:
панядзелак-пятніца: 08:30–17:00,
абед: 13:00–13:30

Выкарыстанне матэрыялаў партала