.

МЕНЮ

.

Тыдзень горада Цяньцзінь у Магілёве

З 24 па 27 ліпеня 2024 года ў Магілёве прайшоў тыдзень г. Цяньцзінь, у межах якога былі запланаваны значныя мерапрыемствы ў адукацыйнай, культурнай і эканамічнай сферах. Асаблівую цікавасць у жыхароў і гасцей горада выклікалі выстава «Усходняя элегантнасць», дэманстрацыя прадукцыі кітайскіх прадпрыемстваў, турнір па настольным тэнісе, канцэрт «Кветкі дружбы, якія распускаюцца» і Цяньцзіньска-Магілёўскі форум супрацоўніцтва ў галіне адукацыі на базе МДУ імя А.А. Куляшова. У складзе кітайскай дэлегацыі прысутнічала шмат ганаровых гасцей, сярод якіх і віцэ-мэр г. Цяньцзінь Чжан Лін з прэзідэнтам Цяньцзіньскага ўніверсітэта замежных моў Лі Інцін. Па выніках тыднёвага дыялогу культур падпісаны шэраг дакументаў аб далейшым супрацоўніцтве паміж двума гарадамі-партнёрамі ў беларуска-кітайскім напрамку.

Адукацыйны патэнцыял МДУ імя А.А. Куляшова пасля маштабнага міжнароднага форуму і падпісання мемарандумаў аб узаемаразуменні вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і Кітая папоўніўся новымі перспектывамі. Рэктар Дзяніс Дук у сваім выступленні падкрэсліў, што МДУ імя А.А.Куляшова мае ўсе шанцы стаць сёмым Інстытутам Канфуцыя ў Беларусі. На дадзены момант ва ўніверсітэце працуе цэнтр кітайскай мовы і культуры, які стаў першай прыступкай да дасягнення гэтай мэты. Удзельнікі форуму не толькі абмяняліся эфектыўным вопытам міжнароднага супрацоўніцтва і паэтапнай стратэгіі вывучэння кітайскай, рускай і беларускай моў, але і набылі новых сяброў.

 

Наталля Пратасевіч,
кіраўнік адукацыйных праграм
па вывучэнні кітайскай мовы,
ДУА «Гімназія г. Мсціслава»

вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

Кантакты

e-mail: portal@adu.by 

Графік працы:
панядзелак-пятніца: 08:30–17:00,
абед: 13:00–13:30

Выкарыстанне матэрыялаў партала