16 кастрычніка 2024 г. адбылася цырымонія адкрыцця Інстытута Канфуцыя ў МДУ імя А.А. Куляшова. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел ганаровыя госці: саветнік Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Ся Гуанюань, сакратар партыйнага камітэта Хэйхэскага універсітэта Ян Хунюй, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Марзалюк, намеснік начальніка ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрствы адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Красуцкі, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Алег Пішчанка.
Рэктар МДУ імя А.А. Куляшова Дзяніс Дук акцэнтаваў увагу гасцей, што сёмы Інстытут Канфуцыя ў Беларусі стане выдатнай пляцоўкай для вывучэння і папулярызацыі кітайскай мовы і культуры ва ўсходнім рэгіёне краіны.
Міжнароднае супрацоўніцтва ў беларуска-кітайскім напрамку за апошнія гады стала больш маштабным і перспектыўным для рэалізацыі новых праектаў ва ўсіх сферах дзейнасці нашай дзяржавы. Андрэй Красуцкі расказаў пра важнасць дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Паводле яго слоў, колькасць кітайскіх студэнтаў у Беларусі перавышае 12 тысяч, адбылося больш за 50 візітаў дэлегацый беларускіх устаноў у Кітай і больш за 60 дэлегацый КНР у Беларусь, установамі адукацыі дзвюх краін заключана больш за 780 дагавораў, створана 15 сумесных навуковых і адукацыйных структур, а таксама сёлета плануецца падпісанне паміж міністэрствамі адукацыі КНР і РБ пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне выкладання кітайскай мовы.
Кульмінацыяй урачыстасці сталі творчыя нумары кітайскіх і беларускіх студэнтаў. Усе ўдзельнікі цырымоніі мелі магчымасць прыняць удзел у фотасесіі.