За той час, што выкладае кітайскую мову, Вольга Генадзьеўна навучылася праводзіць урокі з прымяненнем шматлікіх педагагічных методык. Гульнявыя элементы, інтэрактыўныя заданні ў спалучэнні з культурнымі аспектамі робяць вучэбныя заняткі па кітайскай мове займальнымі і цікавымі. Па словах настаўніцы, мовы, якія яна вывучала раней, не падобныя да кітайскай — тут іншыя падыходы, методыка. У кітайскай адсутнічае граматыка, няма часоў і ніякіх склонаў, акрамя назоўнага. Каб пачаць размаўляць па-кітайску, патрэбны толькі іерогліфы, разуменне іх канструкцый і захаванне пэўнага парадку слоў. Акрамя таго, без ведання культуры і гісторыі іншай краіны не магчыма зразумець яе мову, паглыбіцца ў яе вывучэнне.
Кітайская мова дапамагае раскрыць патэнцыял дзіцяці, станоўча ўплывае на развіццё інтэлекту, маўлення і фантазіі.
Больш падрабязна з матэрыялам артыкула можна азнаёміцца тут.
Крыніца: https://nastgaz.by/