Факультатыў для навучэнцаў 3—9 класаў яны вядуць ужо трэці год. Па-руску госці з Кітая размаўляюць добра — вывучылі мову яшчэ ў Расіі, дзе, дарэчы, атрымалі педагагічную адукацыю. Усяго ў гімназіі кітайскую вывучаюць сто дзяцей.
— У мяне 4 групы вучняў, — расказвае Чэнь Сяацзяа. — Самыя малодшыя — трэцякласнікі, якія толькі запамінаюць асобныя словы, а вось шасцікласнікі ўжо добра гавораць на мове Паднябеснай. Самае складанае для школьнікаў — гэта, вядома, іерогліфы, якіх у нашай мове каля 8 тысяч! Таму спачатку вучым маленькіх беларусаў успрымаць мову на слых, а ўжо потым удзяляем увагу граматыцы.
Больш падрабязна з матэрыялам артыкула можна азнаёміцца тут.
Крыніца: https://nastgaz.by/