.

МЕНЮ

.

На канікулах з кітайскай мовай

Дыялог культур пачаўся са знаёмства. Госці расказалі пра свае традыцыі, звычаі і асаблівасці кітайскай мовы. Ван Ганьюан прадэманстравала музычны інструмент – акарыну. Яна сыграла не толькі традыцыйныя кітайскія мелодыі, але і правяла віктарыну «Сусветныя хіты». Вучні здзівілі ў адказ іграннем на цымбалах, скрыпцы і беларускімі песнямі.

Ху Іпэн расказаў гісторыю ўзнікнення настольнай гульні «Вэйцы» ў Старажытным Кітаі. Яна настолькі папулярная ва ўсім свеце, што ўваходзіць у лік пяці базавых дысцыплін Сусветных інтэлектуальных гульняў і мае некалькі назваў. Адна з іх – «Шоу тань», што значыць «дыялог з дапамогай рук». Апускаючы белыя і чорныя камяні на габан (прамавугольную дошку), гульцы падчас майстар-класа навучыліся камунікаваць і разумець адзін аднаго без слоў.

Мерапрыемства працягнулася вывучэннем кітайскай тэхнікі арыгамі 折纸 zhézhǐ і пропісямі кітайскіх іерогліфаў. Агульнае фота на памяць стала пазітыўнай кульмінацыяй насычанага ведамі дня.

Наталля Пратасевіч,
кіраўнік адукацыйных праграм
па вывучэнню кітайскай мовы,
ДУА «Гімназія г. Мсціслава»

 

вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

Кантакты

e-mail: portal@adu.by 

Графік працы:
панядзелак-пятніца: 08:30–17:00,
абед: 13:00–13:30

Выкарыстанне матэрыялаў партала