Кітайскі Культурны Цэнтр быў створаны ў 2016 годзе ўрадамі Кітая і Беларусі. Папулярызацыя кітайскай мовы, якасць, сяброўства і супрацоўніцтва – асноўныя прынцыпы працы гэтай арганізацыі. Дзякуючы высокаму ўзроўню прафесіяналізму супрацоўнікаў адукацыйна-культурнай платформы і іх творчаму падыходу ў вырашэнні пастаўленых задач удаецца ўносіць важкі ўклад у развіццё стратэгіі вывучэння і папулярызацыі кітайскай мовы ў Беларусі.
Мерапрыемства “Знаёмства дзяцей і моладзі Беларусі з кітайскай культурай і традыцыямі” пачалося з прывітання, экскурсіі па Цэнтры і віктарыны “Што я ведаю пра Кітай?”. Далей былі майстар-класы: “Кітайскія традыцыйныя настольныя гульні: сянці і вэйці”, “Пекінская опера”, “Гучжэн”, “Кітайская каліграфія”, “Эстамп (адбітак з гравюры)”, “Танец ільва і дракона”.
Для юных лінгвістаў быў падрыхтаваны салодкі стол і сувеніры. Незабыўныя ўражанні ўвайшлі ў фотакалаж “Падарожжа ў Паднябесную”.
Наталля Пратасевіч,
кіраўнік адукацыйных праграм
па вывучэнні кітайскай мовы
ДУА «Гімназія г. Мсціслава»