Адпаведныя пасведчанне і памятны знак у лістападзе былі ўручаны дырэктару гімназіі Аляксандру Анатольевічу Лічыку на цырымоніі ўзнагароджання найлепшых у вывучэнні кітайскай мовы школьнікаў і студэнтаў Беларусі за 2024 год.
Як адзначыў дырэктар гімназіі, на базе ўстановы адукацыі дзейнічае цэнтр вывучэння кітайскай мовы і культуры Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ. З 2021 года цэнтр і гімназія супрацоўнічаюць з сярэдняй школай № 1 правінцыі Хэнань. Сёння аналагічнае партнёрства наладжана з Далянскім політэхнічным універсітэтам. Ключавым напрамкам сумеснай дзейнасці з’яўляецца папулярызацыя кітайскай і беларускай моў у кантэксце прасторы абедзвюх краін, а таксама вывучэнне кітайскай, беларускай і рускай моў прадстаўнікамі навучальных устаноў абодвух бакоў.
У ДУА «Гімназія № 2 г. Ваўкавыска» кітайскую мову пад кіраўніцтвам Сазон Алены Валер’еўны вывучаюць каля сотні навучэнцаў 3—7 класаў.
Настаўніца ліцыць, што кітайская мова – вельмі цікавая галіна ведаў, у якой практычна няма меж. Толькі іерогліфы можна вывучаць усё жыццё і пры гэтым заўсёды заставацца менш чым на палове шляху да вывучэння кітайскай мовы. Таксама вельмі важна ўтрымаць цікавасць вучня, калі ён сустракаецца з першымі рэальнымі цяжкасцямі ў вывучэнні кітайскай мовы. Гэты перыяд супадае з пераходам у старшую школу. Да 5 класа да кожнага іерогліфа ў падручніках ёсць суправаджальны тэкст — піньінь. Каб зразумець напісанае, дастаткова ведаць лацініцу. Далей справы ідуць крыху інакш, і тут ужо не абысціся без добрага багажу ведаў.
Некаторыя вучні Алены Валер’еўны паспелі дасягнуць другога ўзроўня міжнароднага іспыту YCT. Кожны год яны актыўна ўдзельнічаюць у конкурсах і мерапрыемствах, арганізаваных інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ.
Галоўнымі кампанентамі паспяховага ўрока Алена Валер’еўна лічыць настрой вучняў, ступень іх зацікаўленасці, узровень разумення тэмы. Педагог упэўнена, што поспех у вывучэнні кітайскай мовы прыходзіць толькі да тых, хто гатовы інвесціраваць у веды свой час і намаганні.
Больш падрабязна з матэрыялам артыкула можна азнаёміцца тут.
Крыніца: https://nastgaz.by/