Геаграфія Беларусі
Гістарычная даведка |
Гісторыя Беларусі |
Беларусь размешчана ў цэнтры Еўропы, мае агульныя межы з пяццю дзяржавамі:
-Расія
-Украіна
-Польшча
-Літва
-Латвія
Плошча Беларусі – 207 600 кв. км
Краіна не мае выхаду да мора, але дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу Беларусь з’яўляецца важным гандлёвым і транспартным калідорам паміж Еўропай і краінамі СНД.
Сталіца Беларусі
Мінск – сталіца Рэспублікі Беларусь – размешчаны ў цэнтры краіны.
Першае пісьмовае згадванне пра горад адносіцца да 1067 года.
За сваю гісторыю Мінск быў разбураны і адноўлены дзясяткі разоў. Больш за ўсё горад пацярпеў у час Другой сусветнай вайны, калі быў знішчаны практычна поўнасцю.
Сёння Мінск – сучасны еўрапейскі горад, самы буйны ў краіне. Тут пражываюць 1,9 мільёна чалавек.
Горад мае вельмі добрыя транспартныя шляхі зносін, у тым ліку аэрапорт, буйны чыгуначны вакзал, некалькі аўтавакзалаў. У Мінску дзейнічае падземнае метро, добра развіта гарадская аўтатранспартная сістэма.
Асноўныя рэгіёны Беларусі
Беларусь падзелена на шэсць тэрытарыяльных адзінак – абласцей са сваім адміністрацыйным цэнтрам:
-Брэсцкая вобласць
-Гомельская вобласць
-Гродзенская вобласць
-Мінская вобласць
-Магілёўская вобласць
-Віцебская вобласць
і тэрыторыю сталіцы Рэспублікі Беларусь – горад Мінск.
Карты абласцей Беларусі:
-карта Брэсцкай вобласці
-карта Гомельскай вобласці
-карта Гродзенскай вобласці
-карта Мінскай вобласці
-карта Магілёўскай вобласці
-карта Віцебскай вобласці
Крыніца: https://www.belarus.by