.

МЕНЮ

.

«Кітайцы: мая краіна і мой народ» па-беларуску: Ад часопіснай публікацыі — да кнігі

Пачатак раздзела «Жыццёвыя ідэалы» — у чацвёртым і пятым нумарах маладзёжнага выдання за 2021 год.

Пераклаў на беларускую мову дакументальны, філасофскі расповяд ці дакладней частку яго на беларускую мову Алесь Карлюкевіч. У шостым нумары змешчаны тыя старонкі, што расказваюць пра веравызнанне жыхароў Паднябеснай — «Даасізм», «Будызм». «Аднак ці ў поўнай меры канфуцыянская гуманнасць адказвае надзеям і памкненням кітайцаў? Адказ і сцвярджальны, і адмоўны. Калі б гэта было так, калі б канфуцыянства задавальняла запыты падсвядомасці, то ў кітайскай душы не засталося б месца для даасізму і будызму. Канфуцыянскі ідэал „залатой сярэдзіны“ выдатна падыходзіць звычайнаму чалавеку, не так і важна, носіць ён чыноўны халат альбо адбівае чыноўнікам зямныя паклоны» І далей: «Але ёсць і іншыя — тыя, хто не ў чыноўнічым халаце, хто не адбівае зямныя паклоны гаспадарам улады. У такіх людзей душа схавана глыбока, канфуцыянства да яе не даходзіць. Канфуцыянства — у строгім сэнсе гэтага паняцця — занадта артадаксальнае, зханадта высакароднае і вельмі правільнае. У чалавека могуць быць схаваныя жаданні, напрыклад, хадзіць па вуліцы непрычасаным, але канфуцыянства гэтага не дапускае. Чалавек, якому падабаецца хадзіць растрапаным і босым, звярнуўся да даасізму. Мы ўжо адзначалі, што адносіны ў канфуцыянцаў да жыцця пазітыўныя, а ў даосаў — негатыўныя. Даасізм — гэта вялікае Адмаўленне, а канфуцыянства — вялікае Сцвярджэнне...» 

Публікацыю «Жыццёвых ідэалаў» у шостым нумары «Маладосці», як і ў папярэдніх — чацвёртым і пятым, праілюстраваў беларускі кніжны графік Каміль Камал. 

Мяркуецца, што ў бліжэйшы час у Беларусі праца Лінь Юйтана «Кітайцы: мая краіна і мой народ» пабачыць свет асобным выданнем. Нараджэнне гэтай кнігі ў беларускім прачытанні падтрымліваюць і кітайскія кнігавыдаўцы. 

Крыніца: афіцыйны партал выдавецкага дома «Звязда»

вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

Кантакты

e-mail: portal@adu.by 

Графік працы:
панядзелак-пятніца: 08:30–17:00,
абед: 13:00–13:30

Выкарыстанне матэрыялаў партала