.

МЕНЮ

.

Што болей па душы юным чытачам Кітая...

— Як вы лічыце, дзіцячая літаратура, дзіцячае чытанне — ці не пацярпелі яны паражэнне ў бітве з Інтэрнэтам і забаўляльнай індустрыяй, якая ахапіла дзяцей?

— Імклівае развіццё індустрыі гульняў настолькі імклівае, што сапраўды вельмі прыцягвае ўвагу. Каб прачытаць адзін літаратурны твор, неабходны тыдзень, ці нават болей, а каб паглядзець фільм, дастаткова 120 мінут. Гэта тэндэнцыя эпохі, аднак, яна не супярэчыць развіццю дзіцячай літаратуры і развіццю дзіцячага чытання. Існуе так шмат прыгожых класічных літаратурных твораў, якія былі пераўвасоблены ў фільмы, серыялы і сцэнічныя п’есы, яна нарадзіліся з літаратурных твораў і змянілі форму, болей рэльефна прадсталі перад чытачом і гледачом. І наадваарот, многія чытачы пасля прагляду фільма ці серыяла, адаптаванага з літаратурнага твора, пачынаюць чытаць кнігу. Зачараванне пісьмовым тэкстам велізарнае і яго не можа замяніць іншы від мастацтва. Гэтая эпоха адлюстравання патрабуе ад нас цвярозага асэнсавання сітуацыі. Сітуацыя, у якой адлюстраванне давіць на тэкст, магчыма, не заслугоўвае нашага заахвочвання.

— Ці ёсць у мастацкага слова яшчэ рэсурсы, каб адстаяць юнага чытача, не ўпусціць яго цалкам?

— Я заклікаю дзяцей чытаць, бо само чытанне з’яўляецца шмат важнейшым яго пасярэднікаў. Я не выключаю чытання ў Інтэрнэце, але што датычыць асабіста мяне, я ўсё ж выступаю за вяртанне да сур’ёзнага чытання на паперы, прадстаўленне дзецям шмат вольнага, спакойнага часу на чытанне. Чытанне — гэта натуральны і святы акт. Кожная работа — гэта не толькі праява старанняў і думак пісьменніка, у кнізе таксама прыхаваны ідэі ілюстратараў, рэдактараў і графічных дызайнераў. Калі чытач атрымлівае кнігу, яго прываблівае дызайн вокладкі, якая стварае жаданне чытаць і даследаваць; калі чытач перагортвае старонку і пачынае чытаць, у працэсе чытання ён паступова адчувае, якія прыгожыя ілюстрацыі зрокава дапаўняюць тэкст, як цёплая папера прыносіць чытанню камфорт. Чытанне — гэта таксама дзея, напоўненая рытуальнасцю. Хаця Інтэрнэт зрабіў наша жыццё болей спрыяльным, ён дадаў рознасці формам чытання. Дзякуючы Інтэрнэту, чытачы ажыццявілі болей глубокае ўзаемадзеянне са многімі творамі, і нават з’явіліся такія высокія дзіўныя формы, як гук, арнімацыя і іншыя. Тым не меней, чытанню ў Інтэрнэце па-ранейшаму не хапае пачуцця рытуала. Акрамя таго, паступова праяўляюцца недахопы чытання ў Інтэрнэце. Напрыклад, чытанне ў рэжыме анлайн пагаршае зрок дзяцей, гэты від фастфуд-чытання зусім не спрыяе развіццю ў дзяцей моцнага інтарэсу да яго і іншае.

— Якая самая любімая кніга ў дзяцей Кітая?

— У апошнія гады рынак дзіцячых кніг у Кітаі ўсё болей паспяхова развіваецца. І дзеці ўсіх узростаў могуць прачытаць розныя тыпы кніг. Чытачы малодшага ўзросту чытаюць кніжкі-расфарбоўкі і галаваломкі, а чытачы старэйшых класаў могуць чытаць выдатныя кітайскія і замежныя дзіцячыя літаратурныя творы. Я мяркую, што калі захапляльны літаратурны твор можа заваяваць розум, свядомасць дзяцей і прыцягнуць інтарэс да чытання, то значыць, што твор сапраўды спадабаўся.

— Ці чытаюць дзеці, школьнікі Кітая кнігі пра Гары Потэра?

— «Гары Потэр» — гэта выдатная кніга дзіцячай фантастыкі, якая стала папулярнай ва ўсім свеце, яе любяць дзеці з любой краіны, і дзеці Кітая не выключэнне. Аднак кітайскія аўтарытэтныя ўстановы і настаўнікі, па іх уласнаму меркаванню, не дужа паважаюць гэтую фантастычную працу. Болей пільную ўвагу яны звяртаюць на літаратурную класіку, якая вытрымала выпрабаванне часам.

— Ці многа перакладаецца ў Кітаі замежнай дзіцячай літаратуры? Наколькі яна папулярная сярод юных чытачоў?

— Шмат якія кітайскія выдаўцы выдаюць серыі выдатных заімежных пісьменнікаў. Ад класічнай дзіцячай літаратуры, такой, як «Пітэр Пэн» і «Таямнічы сад», да апошніх твораў, надрукаваных за мяжою, амаль усе з іх перакладаюцца для Кітая. Кітай, магчыма, магутнейшая ў свеце краіна мастацкага перакладу. Мы нядрэнна разбіраемся ў сусветнай літаратуры, у тым ліку ў сусветнай дзіцячай літаратуры. Усе гэтыя творы перадаюць дзецям рознабаковы вопыт чытання. У сапраўдны час ў Кітаі з’яўляецца ўсё болей выдатных арыгінальных дзіцячых літаратурных твораў, якія папулярныя і любімыя дзецьмі, і гэтыя творы і аўтары таксама атрымліваюць прызнанне і любоў ўсё большай колькасці замежных чытачоў. Як я заўсёды падкрэсліваў, змест — гэта ключ да твора, ці то гэта імпартаваны ці то арыгінальны твор. Выдатныя творы здольны закрануць сэрца чытача. Але дадзеныя, статыстыка паказваюць, што творы кітайскіх пісмьменнікаў сталі асноўным накірункам кітайскага дзіцячага кнігавыдання.

— Калі гаварыць пра тэмы, то што болей па душы юным чытачам Кітая — кнігі пра прыгоды, фантастыка, кнігі пра прыроду і свет жывёл, гістарычная літаратура?

— Я думаю, што незалежна ад жанра твора, да таго часу, пакуль яго змест дастаткова добры, дастаткова прыцягальны і дастаткова адаптаваны да ўзросту чытачоў, дзеці будуць у захапленні ад яго. Можна сказаць, што ў кожнай катэгорыі з’яўляюцца творы, якія карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Зараз на кітайскім рынку дзіцячай літаратуры можна знайсці мноства добрых твораў любога жанра. У Кітаі хутка ўкараняецца аўтарскае права. І маленькія кітайскія чытачы могуць сінхронна чытаць амаль усе выдатныя творы з розных краін і розных рэгіёнаў свету. У той самы час у Кітаі зараз велізарная колькасць цудоўных арыгінальных твораў. Акрамя твораў такіх самых, як я, пісьменнікаў, якія пішуць для дзяцей дзесяцігоддзямі, бесперапынна з’яўляецца мноства твораў таленавітых маладых пісьменнікаў.

— Вы доўгі час працуеце ў дзіцячай літаратуры. Хто асабіста для вас з’яўляецца прыкладам у творчай працы?

— Гэта мой бацька. Ён з’яўляецца дырэктарам сельскай пачатковай школы. І яшчэ — чалавекам, які прывіў мне любоў да чытання, а пасля — да пісьма.

— Ці ёсць у вас любімыя дзіцячы кнігі іншых аўтараў? Ці ёсць у вас дзіцячая кніга, якую вы перачытваеце?

— Творы італьянца Джані Радары «Прыгоды Чыпаліна» і «Прыгоды Таніна-невідзімкі». Ёсць яшчэ «Мамо» і «Бясконцая гісторыя» нямецкага пісьменніка Міхаэля Эндэ. Ды і «Павуціна Шарлоты» амерыканскага празаіка Э. Б. Уайта.

— Пра што вы яшчэ не расказалі юнаму чытачу? Пра што вашы новыя кнігі?

— Я спадзяюся, што дзеці змогуць болей чытаць, атрымаюць магчымасць чытаць болей правераныя часам класічныя творы. Я зараз ствараю некалькі дзіўны раман. Пішу гісторыю пра прыватнага дэтэктыва і яго дзясяцігадовага сына, гісторыю, якая адбылася ў кітайскім горадзе Шанхаі ў 1930-1940-ыя гады.

— Што б вы параілі пачынаючым дзіцячым пісьменнікам?

— Што датычыць мяне, то апісаны мною матэрыял вельмі шырокі: ён заснаваны на ўспамінах майго дзяцінства, на вопыце, які я атрымаў ва ўласным жыцці, і, магчыма, нават на выразах, якія я разгледзеў, калі чытаў у дзяцінстве творы іншых аўтараў. Я магу запісаць гэтае сваё натхненне, абдумаць, выдзеліць галоўнае, назбіраць уражанняў, і тады ў патрэбны час той ці іншы выраз стане гісторыяй. Гісторыяй майго мастацкага тварэння. Пісьменніку заўжды трэба нагадваць сабе, што нельга пісаць, адно толькі пісаць бясконца. 70 працэнтаў свайго часу пісьменнік павінен аддаваць чытанню. І заўсёды павінен помніць адну простую ісціну пра адносіны чытання і літаратурнай творчасці: чытанне — прадцеча літаратурнай творчасці, а літаратурная творчасць — гэта вынік чытання.

 

Крыніца: http://zviazda.by/be/news/20210521/1621602671-cao-vensyuan-shto-boley-pa-dushy-yunym-chytacham-kitaya

вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

Кантакты

e-mail: portal@adu.by 

Графік працы:
панядзелак-пятніца: 08:30–17:00,
абед: 13:00–13:30

Выкарыстанне матэрыялаў партала