.

МЕНЮ

.

У Шанхаі адкрылася беларуска-кітайская выстава

3 верасня 2025 года ў Мемарыяльным музеі «4-ты з’езд Камуністычнай партыі Кітая» ў Шанхаі адкрылася выстава «Адзіная нітка гісторыі: выстава ілюстрацый з твораў кітайскай і беларускай літаратур пра вайну супраць фашызму», падрыхтаваная сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры. Яна прысвечана 80-годдзю Перамогі савецкага і кітайскага народаў у Вялікай Айчыннай вайне і 80-годдзю супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам.

У праект уключаны графічныя творы беларускіх мастакоў А.Волкава, Я.Зайцава, І.Давідовіча, Г.Паплаўскага, А.Кашкурэвіча і іншых – ілюстрацыі да твораў пра вайну беларускіх пісьменнікаў В.Быкава, К.Чорнага, А.Адамовіча.

Падчас візіту ў Кітай дэлегацыя Музея гісторыі беларускай літаратуры – намеснік дырэктара па навуковай працы А.А.Кузняцова і вучоны сакратар Н.В.Калядчык прынялі ўдзел у міжнародным круглым стале «Літаратура як мост сяброўства і паразумення: кітайскія і беларускія пісьменнікі аб антыфашысцкай вайне».

Крыніца: сайт Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры

вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

Кантакты

e-mail: portal@adu.by 

Графік працы:
панядзелак-пятніца: 08:30–17:00,
абед: 13:00–13:30

Выкарыстанне матэрыялаў партала