.

МЕНЮ

.

«Базавы курс аўдыявання і маўлення 白俄语视听说 基础教程»

«Базавы курс аўдыявання і маўлення 白俄语视听说 基础教程» (аўтары – Ю. Юань, В. Барысенка, В. Прыгун) выйшаў з друку ў Пекіне ў 2024 годзе.

Кніга прызначана для кітайскіх студэнтаў, якія вывучаюць беларускую мову з нуля. Матэрыялы кнігі накіраваны на развіццё здольнасці замежных студэнтаў разумець беларускае вуснае маўленне, звязанае з тэматыкай штодзённых зносін.

Вучэбныя матэрыялы ўключаюць восем тэматычных модуляў: «Знаёмства», «Сям’я», «Вучоба», «Працоўны дзень», «Дом, кватэра», «Святы, госці», «Горад, транспарт. Падарожжы», «Знешнасць. Здароўе». Практыкаванні прызначаны для адначасовага развіцця ў студэнтаў навыкаў аўдыявання, пісьма, чытання і гаварэння, а таксама для замацавання здольнасцей правільна выкарыстоўваць граматычныя формы і тэматычную лексіку. Студэнты павінны не толькі разумець тое, што яны бачаць і чуюць, але таксама ўмець паўтараць маўленчыя структуры, адказваць на пытанні і выказваць свае ўласныя думкі, звязаныя з адпаведным матэрыялам.

Вучэбныя матэрыялы дапамогуць студэнтам ва ўдасканаленні навыкаў аўдыявання і маўлення ва ўмовах адсутнасці натуральнага маўленчага асяроддзя. Узровень складанасці ахоплівае тры ўзроўні вывучэння беларускай мовы: элементарны (А1), базавы (А2) і сярэдні (парогавы) (В1) узроўні.

Дапаможнік прызначаны для кітайскіх студэнтаў-беларусістаў і ўсіх зацікаўленых.

вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

Кантакты

e-mail: portal@adu.by 

Графік працы:
панядзелак-пятніца: 08:30–17:00,
абед: 13:00–13:30

Выкарыстанне матэрыялаў партала