«Казкi жыцця» Якуба Коласа загучалi па-кiтайску. У Мінску выйшаў зборнік апавяданняў Якуба Коласа «Казкі жыцця» ў перакладзе на кітайскую мову.
Дапаможнік «Беларуская мова як замежная : практыкум для кітайскіх навучэнцаў 对外白俄罗斯语实践教程» (аўтары – Г.М. Валочка, В.В. Шахаб, К.С. Шахаб-Касцецкая, Фу Мэйянь, Лю Івэнь, Лю Цінчунь) выйшаў з друку ў выдавецтве “Адукацыя і выхаванне” ў канцы 2024 года. Ён падрыхтаваны беларуска-кітайскім калектывам Акадэміі адукацыі сумесна з Цяньцзінскім ўніверсітэтам замежных моў і з’яўляецца трэцім у серыі вучэбных выданняў для кітайскіх студэнтаў па розных аспектах навучання беларускай мове.
«Базавы курс аўдыявання і маўлення 白俄语视听说 基础教程» (аўтары – Ю. Юань, В. Барысенка, В. Прыгун) выйшаў з друку ў Пекіне ў 2024 годзе.
Выпускніца магістратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Чжан Сяатун нарадзілася і вырасла ў невялікай правінцыі непадалёк Пекіна. Сёння яна свабодна размаўляе па-беларуску, чытае Купалу і Коласа ў арыгінале і плануе звязаць сваё жыццё з выкладаннем нашай мовы. Падрабязнасці – у матэрыяле карэспандэнта “Настаўніцкай газеты”.
В Китае подписан договор о сотрудничестве по созданию и организации информационно-консультационных центров в Пекине, Шанхае и Гуанчжоу по вопросам обучения в Республике Беларусь.
奥莉加•沙哈卜. 白俄罗斯概况. 广州:世界图书出版社,2020 = Краіназнаўства Беларусі. Аўтар-складальнік Вольга Шахаб, Гуанчжоў: Выдавецтва “World Book”, 2020). Для фарміравання аб’ектыўнага ўяўлення аб Беларусі як дзяржаве і надзейнасці эканамічных і навукова-культурных стасункаў з ёй студэнты павінны атрымаць першаснае ўражанне пра краіну, зразумець яе дзяржаўны лад, ведаць асноўныя напрамкі развіцця і перспектывы супрацоўніцтва.
«Беларуская мова для кітайскіх студэнтаў. Пачатковы ўзровень» (аўтар – Л.І. Сямешка) – дапаможнік, падрыхтаваны на кафедры кітайскай мовы Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ён змяшчае багаты тэарэтычны і практычны матэрыял па асноўным курсе беларускай мовы з перакладам на кітайскую мову.
«Беларуская мова як замежная. Дапаможнік па чытанні = 对外白俄罗斯语阅读教程» (аўтары – Г.М. Валочка, В.В. Шахаб, К.С. Шахаб, Фу Мэйянь, Лю Івэнь) выйшаў з друку ў выдавецтве “Вышэйшая школа” ў канцы 2022 года. Ён распрацаваны беларуска-кітайскім калектывам Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў сумесна з Нацыянальным інстытутам адукацыі і распачынае серыю дапаможнікаў для кітайскіх студэнтаў па розных аспектах навучання беларускай мове.
«Беларуская мова як замежная. Дапаможнік па аўдыяванні = 白俄罗斯语视听说教程» (аўтары – В.В. Шахаб, К.С. Шахаб-Касцецкая, У Бо, Лю Івэнь, Фу Мэйянь) выйшаў з друку ў выдавецтве “Вышэйшая школа” ў канцы 2023 года. Дапаможнік распрацаваны беларуска-кітайскім калектывам Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў і з’яўляецца другім у серыі вучэбных выданняў для кітайскіх студэнтаў па розных аспектах навучання беларускай мове.
- Падручнік «Беларуская мова як замежная. Уводны курс для кітайскіх навучэнцаў = 白俄 罗斯语入门教程»
- Манаграфія «Тэарэтыка-метадычныя аспекты навучання беларускай мове кітайскіх студэнтаў»
- Белорусский язык изучают в четырех университетах Китая
- В БГПУ издано учебно-методическое пособие «Русский язык для китайских учащихся»