.

МЕНЮ

.

Дапаможнік «Беларуская мова як замежная. Дапаможнік па чытанні = 对外白俄罗斯语阅读教程»

«Беларуская мова як замежная. Дапаможнік па чытанні = 对外白俄罗斯语阅读教程»  (аўтары – Г.М. Валочка, В.В. Шахаб, К.С. Шахаб, Фу Мэйянь, Лю Івэнь) выйшаў з друку ў выдавецтве “Вышэйшая школа” ў канцы 2022 года. Ён распрацаваны беларуска-кітайскім калектывам Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў сумесна з Нацыянальным інстытутам адукацыі і распачынае серыю дапаможнікаў для кітайскіх студэнтаў па розных аспектах навучання беларускай мове.

Асноўныя задачы кнігі – пашырэнне аб’ёму ўспрымання студэнтамі інфармацыі; развіццё ўмення распазнаваць вядомыя лексічныя адзінкі ў розных кантэкстах; развіццё хуткасці асэнсаванага чытання; развіццё антыцыпацыі (імавернаснага прагназавання) паводле структуры і зместу тэксту; развіццё ўмення суадносіць змест і форму тэксту, не прымаючы пад увагу невядомую інфармацыю; развіццё ўмення асэнсоўваць логіку тэкстаў рознага характару.

Тэксты ў дапаможніку і заданні да іх размеркаваны паводле ўзроўняў, вызначаных стандартам і забяспечваюць пазнавальныя і інтэлектуальныя запыты навучэнцаў, тэматычна і жанрава разнастайныя, суадносяцца з попытам на актыўныя міжкультурныя стасункі. Да тэкстаў падаецца беларуска-кітайскі слоўнік. Актывізацыя разнастайных відаў чытання арыентуе на фарміраванне агульнага ўяўлення пра тэкст і яго змест, пошук неабходнай інфармацыі, яе крытычнае асэнсаванне, запамінанне і выкарыстанне з уласнымі мэтамі – інакш кажучы, авалоданне чытаннем як відам дзейнасці.

Дапаможнік прызначаны для кітайскіх студэнтаў-беларусістаў і ўсіх зацікаўленых.

вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

Кантакты

e-mail: portal@adu.by 

Графік працы:
панядзелак-пятніца: 08:30–17:00,
абед: 13:00–13:30

Выкарыстанне матэрыялаў партала