.

МЕНЮ

.

Манаграфія «Тэарэтыка-метадычныя аспекты навучання беларускай мове кітайскіх студэнтаў»

Тэарэтыка-метадычныя аспекты навучання беларускай мове кітайскіх студэнтаў / Г.М Валочка, Л.І. Сямешка, В.В. Шахаб, С.М. Якуба, Лі Інін, Фу Мэйянь, У Бо, Юань Хаа. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2021. – 264 с.

Калектыўная манаграфія беларускіх і кітайскіх аўтараў прысвечана даследаванню праблем навучання мовам як замежным у аспекце ўзроўневай канцэпцыі валодання мовай.

У тэарэтычных раздзелах манаграфіі раскрываюцца асноўныя кампаненты сістэмы навучання беларускай мове як замежнай (падыходы, прынцыпы, узроўневыя мэты і задачы, прадметны і працэсуальны змест), якія, з аднаго боку, выступаюць у якасці самастойных катэгорый, а з другога – з’яўляюцца ўзаемазвязанымі і ўзаемаабумоўленымі элементамі цэласнай метадычнай сістэмы.

Метадычныя аспекты навучання кітайскіх студэнтаў беларускай мове змяшчаюць практычныя рэкамендацыі па арганізацыі працэсу авалодання кітайскімі навучэнцамі беларускай мовай (асаблівасці арганізацыі фанетычнаму, лексічнаму, граматычнаму аспектам маўлення, авалоданне ўсімі відамі маўленчай дзейнасці), а таксама тэставага кантролю сфарміраванасці камунікатыўнай кампетэнцыі.

Манаграфія прызначана для навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца пытаннямі навучання беларускай мове як замежнай.

вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

Кантакты

e-mail: portal@adu.by 

Графік працы:
панядзелак-пятніца: 08:30–17:00,
абед: 13:00–13:30

Выкарыстанне матэрыялаў партала