.

МЕНЮ

.

Падручнік «Беларуская мова як замежная. Уводны курс для кітайскіх навучэнцаў = 白俄 罗斯语入门教程»

Беларуская мова як замежная. Уводны курс для кітайскіх навучэнцаў = 白俄 罗斯语入门教程 / Г. М. Валочка, Фу Мэйянь, Юань Хаа. – Мінск : Вышэйшая школа, 2020. – 94 с.

Вучэбны дапаможнік прызначаны для кітайскіх студэнтаў, якія вывучаюць беларускую мову як замежную і ў пэўнай ступені валодаюць рускай мовай.

Уводны курс разлічаны на 34 гадзіны і ўключае 11 заняткаў, кожныя з якіх дазваляюць працаваць над фанетыкай (гукамі і інтанацыяй), лексікай і граматыкай (марфалогіяй і сінтаксісам), маўленчым этыкетам. Паралельна з авалодваннем фанетычнымі навыкамі навучэнцы маюць магчымасць пазнаёміцца з пэўнымі лексічнымі і граматычнымі асаблівасцямі беларускай мовы, навучыцца не толькі слухаць, чытаць і паўтараць, але і адказваць на пытанні, удзельнічаць у дыялогах, ствараць выказванні ў адпаведнасці з рознымі камунікатыўнымі сітуацыямі (прывітанне, развітанне, падзяка, прабачэнне).

Уводны курс з’яўляецца прапедэўтычным (выступае асновай для далейшага навучання беларускай мове) і інтэграваным. З аднаго боку, ён фанетыка-лексіка-граматычны (аднак асноўнае месца належыць фанетыцы, бо ад яе залежыць уключэнне ў працэс навучання пэўнай лексікі і граматычных катэгорый); з другога – камунікатыўна накіраваны, а гэта азначае, што навучэнцы ўвесь час павінны быць уключаны ў вусную (аўдыяванне, гаварэнне) і пісьмовую (чытанне, пісьмо) камунікацыю. Пры гэтым вялікае значэнне надаецца працы з маўленчымі ўзорамі (мадэль сцвярджальных і адмоўных сказаў, апавядальных сказаў, пытальных сказаў з пытальным словам і без яго, са злучнікам а) і пэўнымі інтанацыйнымі канструкцыямі (4 тыпы інтанацыйных канструкцый), засваенне якіх дае магчымасць уступаць у працэс маўленчых зносін ужо з першых заняткаў.

На электронным дадатку (праз QR-коды) змешчаны матэрыял для выпрацоўкі слыха-вымаўленчых навыкаў, што будзе спрыяць больш эфектыўнаму засваенню беларускай мовы не толькі на вучэбных занятках, але і самастойна.

вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

Кантакты

e-mail: portal@adu.by 

Графік працы:
панядзелак-пятніца: 08:30–17:00,
абед: 13:00–13:30

Выкарыстанне матэрыялаў партала