.

МЕНЮ

.

Выпускніца магістратуры МДЛУ: Хачу, каб больш людзей у Кітаі ведалі беларускую мову, таму буду выкладаць яе на радзіме

Выпускніца магістратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Чжан Сяатун нарадзілася і вырасла ў невялікай правінцыі непадалёк Пекіна. Сёння яна свабодна размаўляе па­-беларуску, чытае Купалу і Коласа ў арыгінале і плануе звязаць сваё жыццё з выкладаннем нашай мовы. Падрабязнасці – у матэрыяле карэспандэнта “Настаўніцкай газеты”.

Калі мы сустрэліся з дзяўчынай, тая толькі што абараніла магістарскую дысертацыю на беларускай мове — на дзясятку. Калі вернецца дамоў, плануе выкладаць рускую і беларускую мовы ў Цяньцзінскім універсітэце замежных моў.

— Упэўнена, мова — гэта мост паміж нашымі краінамі, — лічыць Чжан Сяатун. — Беларускай я зацікавілася яшчэ на радзіме, калі была студэнткай Пекінскага ўніверсітэта замежных моў. Два гады вывучала яе дыстанцыйна, а пасля атрымання дыплома паступіла сюды, у магістратуру МДЛУ. Магу сказаць, што ў маладых кітайцаў цікавасць да беларускай мовы з кожным годам расце. Гэта ўжо нават трэнд. Яна мілагучная і вельмі падобная да рускай. Таму тым, хто разумее па-руску, беларуская даецца лягчэй.

Тут трэба адзначыць і тое, што добры вынік дае вялікая работа па папулярызацыі вывучэння беларускай мовы сярод замежных студэнтаў, якую праводзіць Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт: з кожным годам колькасць кітайскіх студэнтаў, якія прыязджаюць сюды вучыцца, расце.

Цалкам чытайце тут: Выдавецкі дом «Педагагічная прэса»

вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

Кантакты

e-mail: portal@adu.by 

Графік працы:
панядзелак-пятніца: 08:30–17:00,
абед: 13:00–13:30

Выкарыстанне матэрыялаў партала