Кітай: віртуальныя абсерваторыі будуць садзейнічаць папулярызацыі навуковых ведаў у сферы астраноміі
Альянс «Міжнародная віртуальная абсерваторыя» (IVOA) апублікаваў інфармацыю пра шэраг праектаў па прымяненні астранамічных даных і інфармацыйных тэхналогій у адукацыйнай і навукова-папулярнай галінах ва ўсім свеце.
Аб праектах было абвешчана ў мемарандуме аб супрацоўніцтве, падпісаным паміж IVOA і Міжнародным астранамічным саюзам.
Па словах ратацыйнага старшыні альянсу Цуй Чэньчжоу, які таксама з’яўляецца навуковым супрацоўнікам Нацыянальнай астранамічнай абсерваторыі Кітая пры Акадэміі навук КНР, плённае супрацоўніцтва дзвюх арганізацый паспрыяе актыўнаму выкарыстанню віртуальных абсерваторый у вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «Астраномія».